Успамін
09.11.2016 - 1904 просмотраУспамін
Мачулішча...
Відаць, і пры Ярыле
Ільны ў нас сеялі,
Вымочвалі ў мачыле.
Бель-кужаль ткалі, пралі, вышывалі,
Кашулі ў кайстры
Напамінкам клалі.
...Спадаюць ручаінкі –
Дзве дарожкі:
Блакітны лён і васількі-валошкі –
Узор няхітны,
Вышыты табою,
Што дзень і ноч не ведалі спакою...
Завіхалася ды шчыравала,
Абдымала ды мілавала...
О, рукі,
Рукі ў ільняной старонцы, -
Духмянасць поля і гарачнасць сонца.
Мачулішча – блакіт палёў –
Нябёс –
Блакіт вачэй – блакіт туманны
Слез
1962 г.
Васіль Зуенак.
Об авторе:
Василий Васильевич Зуёнок - белорусский, советский поэт (1935 г), член Союза писателей БССР
подробнее:
Крушение мифов о конопле, усиление битвы коноплеводов и производителей каннабиса, строительные...